І. Сідарук: Мастацтва павінна біць у званы

І. Сідарук: Мастацтва павінна біць у званы


Пасля брутальных затрыманняў па ўсёй Беларусі ўдзельнікаў маўклівых акцый пратэсту, некаторыя беларускія крытыкі і аматары літаратуры заўважылі, што пра падобнае беззаконне і гвалт яны ўжо чыталі – у апавяданні Ігара Сідарука «Аўтобус колеру бэз», якое было напісана ў 1998 годзе.

У той час змест апавядання падаваўся нейкім трызненнем, якое не мае ніякага дачынення да рэальнасці. Але, аказваецца, жыццё бывае абсурдней любой фантазіі. І вось у новым, 52-м, нумары часопіса «Дзеяслоў» надрукавана новае страшнае апавяданне Сідарука «Мама як сонейка»:

– Як бы такая наша будучыня беларуская – там, на сметніку чалавечых частак, дзяўчынка з хлопчыкам сабіраюць сабе «маму», яны галадаюць, таму што няма чаго есці, але, вось, паступова яны сабе сабралі гэтую «маму». Яны яе запускалі-запускалі, але ні фіга ў іх не атрымлівалася, сэрца не пайшло. Яны паснулі, а ноччу гэтая «мама» усё такі ажыла.

І бедныя дзеці пашкадавалі, што яны тую маму сабралі і ажывілі. Ігар Сідарук лічыць, што мастацтва не павінна ўлагоджаць слых чытача, а біць у званы, заклікаць думаць пра будучыню і спрабаваць яе палепшыць.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя