|
|
Сёлета Басовішча пройдзе цягам трох дзён - з 22-га па 24-ае ліпеня. Беларускія музыкі зайграюць для шматлікіх гледачоў ў лясным масіве Барык каля Гарадка. Таксама ў гэтым годзе будзе арганізаваны паказ кінафільмаў.
А для жадаючых прыняць ўдзел у фэсце - будзе магчымасць больш танна атрымаць візы - кажа сябра Беларускага аб'яднання студэнтаў Аркадзь Васілюк:
- Усе асобы, якія захочуць паехаць на фестываль музыкі маладой Беларусі “Басовішча” атрымаюць 50 працэнтаў зніжкі на аднаразовую Шэнгенскую візу. Мы таксама арганізавалі выезды на аўтобусах з Мінска, кошт гэтай паездкі 80 еўра і 80 тысяч беларускіх рублёў. Усю дадатковую інфармацую пра аўтобусы можна знайсці на нашай інтэрнэт-старонцы www.basowiszcza.org. Таксама, калі хто не хоча ехаць аўтобусам можа дабрацца самастойна і тады ён плаціць 50 працэнтаў кошту візы, плюс 80 тысяч беларускіх рублёў і 5 еўра за страхоўку. Усе дакументы будуць прымацца да 11 ліпеня.
Фестываль Музыкі Маладой Беларусі "Басовішча" праводзіцца штогадова ўжо больш за 20 гадоў. Гэта адзін з самых буйных фестываляў беларускай рок-музыкі, хоць на імпрэзе можна будзе пачуць не толькі рок-музыкаў, а таксама этна-музыку ды іншыя музычныя напрамкі.