|
|
Пабачыў свет сёлетні пяты нумар часопіса “Arche”, які цалкам прысвечаны Полацку. Гэта ўжо трэці тэматычны нумар гэтага перыёдыка, які ў розных культуралагічных і гістарычных аспектах апавядае пра старажытную сталіцу Беларусі.
Галоўны рэдактар часопіса “Arche” Валер Булгакаў прызнаецца, што тэма гэтая невычэрпная, бо ў нумар не патрапіла шэраг падрыхтаваных матэрыялаў, якія стануць асноваю для чацвёртага Полацкага нумару “Arche”.
- Тэксты значна больш разнастайныя, чым можна было сабе ўявіць. Бо ў гэтым нумары асабліва выразна прасочваецца тэндэнцыя апошніх гадоў у нашым часопісе на публікацыю гістарычных даследванняў, гістарычных твораў. Прыкладна палову аб’ёму гэтага нумару займаюць важныя, я б сказаў класічныя, тэксты заходніх навукоўцаў, гісторыкаў, якія прысвечаны розным аспектам Полацку як калыскі беларускай культунай ідэнтычнасці і дзяржаўнасці.
Неўзабаве ў дадатак да Полацкага нумару “Arche” выйдзе некалькі кніг, сярод якіх і пераклад даследвання польскага гісторыка з Люблінскага ўніверсітэту Дарыюша Купіша “Полацак 1579”, прысвечанае вайне Рэчы Паспалітай і Масковіі за Полацк.