|
|
Показам спектакля закончыўся моладзёвы летнік у Бабіках што пад Саколкай на Падляшшы. Свае акцёрскія таленты прэзентавалі вучні гімназія нумар 7 у Беластоку.
У пачатковую школу ў Бабіках прыбылі бацькі і запрошаныя жыхары вёскі. У спектаклі вучні скарысталіся беларускімі перакладамі песень Агнешкі Асецкай. Як адзначыла, Барбара Пекарская з Аб’яднання Бацькоў “Аб-ба”, штогод на завяршэнне летніка маладыя людзі рыхтуюць нейкую неспадзяванку сваім бацькам.
- Кожны летнік вось ужо 7 гадоў завяршаецца нейкай імпрэзай. Былі розныя імпрэзы – і больш фальклёрныя, і больш тэатральныя. Зараз адметна тое, што з намі працаваў прафесіянал-рэжысёр нашага драматычнага тэатра.
На працягу цэлага тыдня маладыя людзі рыхтаваліся да спектакля. Тэатральныя варштаты вёў акцёр драматычнага тэатра ў Беластоку Бернарда Мацэя Баня. У час летніка маладыя людзі наведалі таксама цікавыя месцы на Сакольшчыне. Былі ў Крушынянах дзе знаходзіцца мячэт. Веласіпедамі паехалі ў Крынкі. Там сустрэліся з пісьменнікам Сакратам Яновічам. Ён расказаў ім пра Асецкую, якую ведаў асабіста. Арганізатарам моладзёвага летніка было Аб'еднанне Бацькоў “Аб-Ба”.