"Галіяфы" здалі ў друкарню "Пішчавыя лішкі"


Пасля працяглага перапынку прыватнае мbнскае выдаветва “Галіяфы” зноў здала ў друкарню шэраг падрыхтаваных да друку кніг. Першай выйдзе кніга вядомага літаратара-авангардыста Ярылы Пшанічнага (фота), які пішы на трасянцы.

Макет яго кнігі ўжо перададзены ў друкарн., аб чым паведаміў дырэктар выдавецтва “Галіяфы” Зміцер Вішнёў:

- На гэтым тыдні некалькі кніжак мы аддаем у друк. Таму ў бліжэйшы час у нас будзе шмат прэзентацыяў. Самая бліжэйшая прэзентацыя – кнігі Ярылы Пшынічнага “Пішчавыя лішкі”. Маем ужо канчатковы макет, здаём яго у друкарню. Доўга рабілі рэдактуру, нарэшце праца завершана.

Ужо і прызначана прэзентацыя гэтай кнігі, якая адбудзецца 18 жніўня ў сталічнай кнігарні “Галіяфы”, праспект Незалежнасці, 43. У прэзентацыі возьмуць удзел шэраг літаратараў-авангардыстаў – Ілля Сін, Зміцер Плян, Лёлік Вушкін, Уладзіслаў Бубен. У музычнай частцы імпрэзы выступіць гурт “Барадаты Грынвіч”. Пачатак прэзентацыі а 18-й гадзіне.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя