У Гродне адзначаюць 170 гадоў з дня нараджэння Элізы Ажэшкі

У Гродне адзначаюць 170 гадоў з дня нараджэння Элізы Ажэшкі


Сто семдзесят гадоў споўнілася з дня нараджэння выдатнай культурнай дзяячкі Беларусі, Элізы Ажэшкі. З нагоды гэтае даты ў Гродна была праведзеная навуковая канферэнцыя ў Абласной бібліятэцы імя Яўхіма Карскага.

На канферэнцыі адзначылі сувязь паміж Элізай і Францішкам Багушэвічам, імем якога назвалі адну з вуліц новага мікрараёна Гродна, адзначае паэтка і навукоўца, Ала Петрушкевіч.

- Сапраўды, гэта ганьба, што ў Гродна да гэтага часу не было вуліцы Францішка Багушэвіча. І слава таму, што яна ўрэшце паўстала. Францішак Багушэвіч будзе існаваць у прасторы нашага Гродна, а ў цэнтры гэтае прасторы вядома ж Эліза Ажэшка – слава гісторыі нашага Гродна. Ажэшка, канешне ж ў эпіцэнтры гэтае славы. Яе лёс рэзка памяняў той збройны чын, якія мы сёння называем паўстаннем Кастуся Каліноўскага. Яна прымала непасрэдны ўдзел у гэтым паўстанні.

Пасля паўстання Эліза Ажэшка страціла літаральна ўсё, але, як лічыць Ала Петрушкевіч, засталася заступніцай гродзенцаў: стварала фонды дапамогі, пасля вялікага пажару, на адбудову дамоў мяшчан, арганізоўвала дабрачынныя сустрэчы з сіротамі, была дзяячкай з якой лічыліся гарадзенскія ўлады. Вуліца імя Элізы Ажэшкі ў 20-м стагоддзі толькі аднойчы мяняла назву: падчас нямецкай акупацыі.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя