|
|
У продаж паступіла віртуальная бібліятэка княжага роду Сапегаў, набыць яе магчыма пакуль толькі ў Мінску ў шапіку Нацыянальнай бібліятэкі. Дыск, над якім працавалі навукоўцы з усіх суседніх краінаў Беларусі, складаецца з унікальных кніг з 20 тысячнай бібліятэкі Сапегаў, малавядомых звестак і публікацый аб родзе.
Матэрыял, сабраны на дыску, разлічаны ў першую чаргу на даследчыкаў і аматараў гісторыі, краязнаўцаў. Тыраж віртуальнай бібліятэкі – 300 дыскаў, кошт якіх складае 16 тысяч беларускіх рублёў.
Адная з аўтараў Ала Мяснянкіна кажа, што гэтая Брэстчына павінна стаць цэнтрам для дасканалага вывучэння роду:
- Спадчына Сапег павінна недзе акумулявацца, апрацоўвацца і недзе павінна захоўвацца. Мне Брэстчына бачыцца ідэальным местам. У брэсцкім замку быў напісаны Статут Вялікага княства літоўскага, які рэдагаваў і выдаваў за свой кошт Леў Сапега.
Дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкі Тамара Данілюк адзначае, у чым неабходнасць гэтага праекту:
- Каб мы памяталі, хто мы, адкуль мы. Для таго, каб мы ганарыліся сваім імем, сваёй нацыянальнасцю і сваёй Айчынай. У Вальтэра ёсць такія дзіўныя радкі, які мне вельмі падабаюцца, якія адпавядаюць духу Ружанскага замка: Айчына – гэта край, дзе ўвязнёна душа.
Жыхары Брэста, якім цікавая тэма спадчыны княжскага роду Сапегаў могуць пакідаць заяўкі на набыццё кампакт-дыску ў адміністрацыі абласной бібліятэкі.
Зміцер Кісель, Радыё Рацыя, Брэст.
Фота wdict.net