Фінал фестывалю “Там по маёвуй росі”

Фінал фестывалю “Там по маёвуй росі”


Выставай Івана Супрунчыка і заключным карагодым завершыцца 8-ы Міжнародны падляшска-палескі фестываль веснавога фальклора “Там по маёвуй росі”, які ладзіць Музей малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах.

Па словах кіраўніка музея Дарафея Фёніка, працы народнага разьбяра з Берасцейшчыны ўжо добра вядомыя падляшанам.

- Чацвёрты дзень фестывалю адбудзецца ў “Шчытах” і ў “Галадах” – у суседняй вёсцы. У Шчытах вернісаж выставы Івана Супрунчыка, добра вядомага ўжо па Падляшшы. Ён ужо меў у нас некалькі персанальных выставаў. У Галадах адбудзецца фінал – карагод і канцэрт, каля слаўнага пажарнага дэпо.

На гэтым веснавая частка палеска-падляшскага фальклора завершыцца. Перад намі напрыканцы ліпеня чарговая, летняя, жніўная частка фестываля, якая носіць назву “Олень по бору ходзіць”.

Фота: Міхаліна Герасімюк

Фота
  • Фота 1/20
  • Фота 2/20
  • Фота 3/20
  • Фота 4/20
  • Фота 5/20
  • Фота 6/20
  • Фота 7/20
  • Фота 8/20
  • Фота 9/20
  • Фота 10/20
  • Фота 11/20
  • Фота 12/20
  • Фота 13/20
  • Фота 14/20
  • Фота 15/20
  • Фота 16/20
  • Фота 17/20
  • Фота 18/20
  • Фота 19/20
  • Фота 20/20

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя