“Культура на музейных сходах” у Гайнаўцы

“Культура на музейных сходах” у Гайнаўцы


Салома і лозапляценне, разьбяры і кавалі, ганчары і ткачыхі прадставяць сваё майстэрства на этнаграфічным фэсце з цыкла “Культура на музейных сходах”.

Традыцыйна кожны асобны фэст цыклу прысвечаны аднаму рамяству, адной тэме, штогод іх адбывалася ад трох да пяці Сёлета, па словах дырэктара беларускага музея ў Гайнаўцы Тамаша Ціханюка, такі фэст будзе толькі адзін, але збярэ розных рамеснікаў.

- Сёлета будзе адна імпрэза, але крыху большая чым у мінулыя гады. Можна сказаць мы з 3 фэстаў робім адзін большы каб прадставіць усе крамы усе рамёствы, што звязаныя з беларусамі паказаць у адзін дзень. Саломапляценне, і пляценне з лазы і апрацоўка дрэва і выраб кашуль, а таксама крыху смачнага свята – “бульбафэст”, як людзі кажуць. Кожнай галіны прадставім па адным майстры, які будзе заахвочваць людзей паспрабаваць свае сілы.

Фэст з цыкла “Культура на музейных сходах” пачынаецца а 12 гадзіне. У праграме апрача рамесных майстэрняў таксама выступы музычных калектываў, між іншым гурта “Палац”.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя