Прэзентуюць трэці зборнік "Гарадзенскага палімпсэста"

Прэзентуюць трэці зборнік "Гарадзенскага палімпсэста"


Гродзенскія гісторыкі прэзентуюць чарговы, трэці зборнік “Гарадзенскі палімпсэст” з выдавецкай серыі “Гарадзенская бібліятэка”. Плён гадавой працы групы даследчыкаў, якія працуюць па некалькіх напрамках: “Гродна ў складзе Вялікага Княства Літоўскага”, “Гродна ў ХІХ-ХХ стагоддзях,”і іншыя.

Доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук лічыць, што выхад “палімпсэстаў” прыадчыняе невядомыя старонкі гісторыі Гродна як для жыхароў, так і для навуковых інстытутаў, якія не выканалі працу за столькі год:

- Гэта наш праэкт па вывучэнні гісторыі Гродна, які пачаўся ў 2008 годзе, працягваецца ўжо тры гады, чацвёрты год пайшоў гэтага праекта. Спачатку гэта была такая вельмі агульная ідэя, абумоўленая проста імкненнем аднавіць такія страчаныя старонкі гісторыі Гродна, адсюль і назва “Гарадзенскі палімпсэст”.Страчаныя, запісаныя, замалёваныя, выдраныя з яе гісторыі. А вось ужо напрацягу двух апошніх гадоў, гэты праект набывае ўсё больш навуковае афармленне. Ужо ў нас ёсць свая група даследчыкаў, Алесь Радзюк, Вольга Сабалеўская, Інна Суркіна, Сяргей Токць.

Зборнік выданы высілкам мінскага выдавецтва Зміцера Коласа. Сярод аўтараў “Гарадзенскага палімпсэста 2010” вядомыя гісторыкі Зміцер Яцкевіч, Аляксей Шаланда, Віталь Галубовіч, Сяргей Токць, Вольга Сабалеўская, Андрэй Чарнякевіч, Сяргей Харэўскі ды інш. Прэзэнтацыю з удзелам аўтараў, арганізуе гарадзенскае Таварыства Беларускай школы.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя