|
|
Пачаўся падляшска-палескі фестываль «Там па маёвай расе»
Карагодам вуліцамі Старога Беразова каля Гайнаўкі пачаўся Падляшска-палескі фестываль «Там па маёвай расе», на якім калектывы Падляшша і Палесся прэзентавалі сваю фальклорную творчасць.
Пасля ўдзельнікі прайшліся карагодамі і ў іншых вёсках, між іншым, у Махнатым і Крывятычах. Жыхары навакольных вёсак ахвотна прымалі ўдзел у супольнай гульні.
Паводле арганізатара мерапрыемства Дарафея Фёніка, палескія песні нічым не адрозніваюцца ад гэтых, якія спяваюцца тут, на Падляшшы:
– Беларускае Палессе менш вядомае ў Польшчы за ўкраінскае. А яно, у розных праявах традыцыйнай культуры, мабыць і больш жывое. Людзі здзіўляюцца, што перасякаючы мяжу для іх фактычна, акрамя «польскіх літар» на ўказальніках, нічога не мяняецца – тут усе гавораць так як і яны...
На працягу чатырох дзён імпрэзы пакажуць сябе многія фальклорныя калектывы, народныя мастакі і тэатры. 3 чэрвеня ў Бельску-Падляшскім зайграюць беларускія дудары з групы «Гуда». Будзе таксама магчымасць пазнаёміцца з палескім адрадам вяселля і хрэсьбінаў. А ў нядзелю адбудзецца адкрыццё выстаўкі карцін палескага мастака Івана Супрунчыка.
Фестываль «Там па маёвай расе» праводзіцца ўжо ў восьмы раз. Арганізатарам з’яўляецца Музей малой бацкаўшчыны ў Студзіводах.