У Беластоку пра габрэяў Беларусі

У Беластоку распавялі пра габрэяў Беларусі


Лекцыя пра яўрэяў у Беларусі прагучала ў Беластоцкім універсітэце. Прафесар-гісторык Барбара Стэмпнеўская-Гользер распавяла пра сітуацыю яўрэйскага насельніцтва ў дзевятнаццатым стагоддзі.

У гэтым часе адносіны між беларусамі і яўрэямі былі прыязныя. Аднак абмежаваныя толькі гандлем. Як адзначыла прафесар Барбара Стэмпнеўская-Гользер, некаторыя гарады Беларусі былі населеныя яўрэймі ў значнай колькасці:

– Найбольш значнымі былі Гродна, Брэст – там адбываліся рабінацкія суды. Вільня была вельмі вялікім інтэлектуальным асяродкам. Былі яшчэ такія мястэчкі, пра якія сёння мы ўжо амаль не памятаем, напрыклад Зэльва ў Беларусі. Яно было вядомае вялікімі ярмаркамі, было населена вялікай колькасцю яўрэяў. Быў яшчэ Копысь, дзе функцыянавала друкарня.

Напрыканцы XIX стагоддзя, на тэрыторыі сучаснай Беларусі пражывала амаль мільёнь яўрэяў. Царскія ўлады вельмі варожа ставіліся да іх. Гэта выклікала масавыя пагромы і эміграцыю яўрэйскага насельніцтва на сучасную тэрыторыю Польшчы і  Беларусі.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя