![]() |
![]() |
Беларускае Радыё Рацыя, Косцін Зміцер
8.10.2010
Працягваецца набор твораў на літаратурны конкурс “Дэбют”, арганізаваны рэдакцыяй тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва” і Беларускім саюзам у Польшчы.
Гэта 13-ты па ліку агульнапольскі конкурс беларускай паэзіі і прозы, які накіраваны на непрафесійных аўтараў з Польшчы, якія пішуць свае творы на беларускай мове або на гаворцы.
Па словах галоўнага рэдактара тыднёвіка “Ніва” Яўгена Вапы, конкурс “Дэбют” ахоплівае ўсе ўзроставыя групы аўтараў:
– Ёсць дзве катэгорыі: катэгорыя “школьная” і катэгорыя людзей дарослых, у якую ўваходзяць ужо студэнты і ўсе дарослыя. Ёсць толькі адно абмежаванне – не могуць у ім прымаць удзел людзі, якія займаюцца літаратурай прафесійна. Гэта ёсць “Дэбют”, а значыць ён для тых, хто піша для сябе, піша для іншых, але не з’яўляецца сябрам прафесійных літаратурных аб’яднанняў.
Свае конкурсныя працы ў форме паэзіі або прозы можна дасылаць у рэдакцыю “Нівы” да 15-га лістапада гэтага года. E-mail: redakcja@niva.iig.pl
Падвядзенне вынікаў конкурсу ды ўручэнне ўзнагародаў запланаванае напрыканцы лістапада. Лепшыя творы надрукуюцца таксама на старонках тыднёвіка “Ніва”.