|
|
Адбылася першая імпрэза з цыклу “І тут жывуць людзі”
Першая імпрэза з цыклу “І тут жывуць людзі” прайшла ў Янове каля Нарвы. Зайгралі між іншым беларускія калектывы “Калінка” і “Нарва”. У час канцэртаў можна было таксама набыць вырабы народнага мастацтва і беларускія кнігі.
У мерапрыемстве ўдзельнічалі жыхары Янова і навакольных вёсак. Колькасць зацікаўленых мерапрыемствам здзівіла самых арганізатараў. Для прысутных не хапала месца ў зале вясковага клуба. Як адзначыў Тамаш Ціханюк, з Беларускага музея ў Гайнаўцы, фэсты гэтага тыпу паказваюць, што не толькі ў гарадах існуе культурнае жыццё:
- Кожны раз калі рыхтуем такі фэст “І тут жывуць людзі” стараемся яго зрабіць у такой мясцовасці, у якой ніколі альбо даўно нічога не адбывалася ў культурным жыцці. Людзі хочуць пачуць беларускую музыку, беларускую мову, часам і патанцаваць, і паспяваць.
Чарговы фэст з цыклу “І тут жывуць людзі” адбудзецца 24 ліпеня ў Свінароях каля Нараўкі. А ўжо ў суботу ў Гайнаўцы канцэрт у рамках праекта “Культура на лесвіцах музея”.