Аб’яўленыя вынікі Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі

Аб’яўленыя вынікі Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі


Завяршыўся ХХХ юбілейны Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі "Гайнаўка 2011". Перможцам і лаўрэатам першага месца ў катэгорыі прафесійных хораў стаў Камерны хор дзяржаўнай філармоніі з Астаны ў Казахстане.

Ацэньваючы спеў харыстаў старшыня конкурснай камісіі кампазітар Рамуальд Твардоўскі выказаў здзіўленне, што ў неславянскай нееўрапейскай краіне ёсць столькі еўрапейскага.

- Казахі гэта незвычайныя людзі, у гэтым хоры спявае восем еўрапейцаў, 4 расіяніна і 4 расіянкі, апрача гэтага ўсе казахі, эмісія і спосаб спявання – еўрапейскі, і гэта надзвычайна. Не ведаю, што гэта за малады дырыжор, у каго вучыўся. Але гэта асоба, якая адыграе важную ролю харальнай музыцы ў сваёй краіне, ён яшчэ малады і я яму жадаю ўсяго добрага. Гэта таленавіты чалавек, зусім незвычайны.

Хор з Астаны пераспяваў хор беларускага радыё і тэлебачання, хор малдаўскага радыё і тэлебачання, хоры крымскай і яраслаўскай філармоніяў. Дырыжор казахскага хора Ержан Даўтаў зазначыў, што ехалі яны не па перамогу, а каб паказаць сябе і прадставіць сваю краіну.

- Мы не ехалі за першым месцам, мы ехалі дзеля таго, каб годна паказаць сваю культуру, культуру Казахстана, каб у Еўропе ведалі, што ў Казахстане не толькі ездзяць на канях, не толькі спяваюць свае народныя песні, але мы спяваем і такую высокую духоўную музыку. Для нас гэта было самае галоўнае. Натуральна нам хацелася атрымаць вынік, але мы не загадваем. Самае галоўнае, каб Казахстан быў паказаны ва ўсёй красе.

У катэгорыі дзіцячых хораў пераможцам стаў дзіцячы хор "Ліра" з Мінска, найлепшымі прыхадскімі хорамі - хоры з Карэліі і Францыі.

Фота

Жаночы хор Элегія (Мінск, Беларусь)

  • Фота 1/7
  • Фота 2/7
  • Фота 3/7
  • Фота 4/7
  • Фота 5/7
  • Фота 6/7
  • Фота 7/7

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя