|
|
50-я выстава мастака Славаміра Рыбака прайшла ў Беластоку
Супала яна разам з юбілеем 35-годдзя творчай працы гэтага выдатнага жывапісца з Падляшша.
На вернісажы можна было паглядзець зусім новыя абразы, якія мастак маляваў у Беларусі – перад усім у Белавежскай пушчы. Апроч таго аўтар прэзентаваў карціны створаныя цягам усяго творчага ляху - нацюрморты, партрэты ды пейзажы.
Як адзначыў Славамір Рыбак, найбольш ахвотна ён малюе краявіды.
- Мяне натхняе наша прырода – наша Падляшша. Я пачынаў маляваць даліну Нараўкі а потым захапіўся пушчай, а потым была ў мяне выстава “між Бугай ды Нарваю” тут у Беластоку. Больш за ўсё мяне цяпер натхняе Белавежская пушча.
На вернісажы з гасцінным канцэртам выступіў сябра мастака Віктар Шалкевіч. На выставе можна было таксама пазнаёміцца з творчасцю сына Славаміра Рыбака, - Матэуша.
Паглядзець на выставу можна ў Ваяводскім асяродку культупы ў Беластоку.
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя