|
|
Інтэрнэт-часопіс «ПрайдзіСвет» выдаў нумар, прысвечаны афрыканскай літаратуры і літаратуры пра Афрыку «Finis Africae». У перакладзе на беларускую прадстаўленыя творы прозы і паэзіі так ці інакш зьвязаныя з «чорным кантынэнтам».
Яшчэ адна адметнасць — першыя беларускія пераклады з мовы афрыкаанс, - паведаміла рэдактар выдання Юлія Цімафеева.
- У гэтым нумары мы спрабуем крыху прыадчыніць завесу, паказаць беларускім чытачам чым багаты "чорны кантвынент", што гэта не толькі рабства, што гэта не толькі войны, але гэта і літаратура таксама. І ў нумары мы звяртаемся як да твораў пісьменнікаў маладога пакалення афрыканскай літаратуры, так і крыху старэйшага. Сярод краінаў, творы чыіх пісьменнікаў мы змяшчаем у сваім часопісе гэта – Нігерыя, Сенегал, Заходняя Афрыка, Паўднёва-афрыканская рэспубліка, Ангола.
Традыцыйна ў нумары, апроч уласна перакладаў, крытычных артыкулаў і аглядаў зьмешчаныя інтэрвію (са славацкім пісьменьнікам Марэкам Вадасам, беларускім празаікам і перакладчыкам Альгердам Бахарэвічам, а таксама перакладчыкам яго рамана «Сарока на шыбеніцы» на нямецкую Томасам Вайлерам), пераклады пераможцаў конкурсу і чарговы майстар-клас — гэтым разам ад перакладчыка і выдаўца Змітра Коласа, які мае досвед не толькі афрыканскіх перакладаў, але і жыцця на «чорным кантыненце».