Жыццё праваслаўных манастыроў на фотаздымках

Жыццё праваслаўных манастыроў на фотаздымках


Манастырскае жыццё вокам фатографа. Больш за 200 здымкаў з розных куткоў свету, аб’яднаных адной тэмай – жыццё праваслаўных манастыроў.

У Цэнтр праваслаўнай культуры ў Бельску Падляшскім прыбыла перасоўнай выстава, якую стварыў партал ОРТ-ФОТО-нэт. Выстава, па словах сакратара праваслаўнага брацтва святых Кірыля і Мяфодзія Аляксандра Сасны, выконвае падвойную ролю.

- Гэта паказ для нас саміх і для іншых. Каб мы таксама ведалі, што не толькі тут у Бельску ёсць праваслаўныя, не толькі ў Сямятычах і Гайнайцы, але ёсць і ў Румыніі, і ў іншых краінах. Там здымкі са ўсяго свету.

Выставу ў Бельску Падляшскім можна аглядаць да 12 чэрвеня, пасля яна адправіцца ў Сямятычы.

Фота Міхаліны Герасімюк

Фота
  • Фота 1/4
  • Фота 2/4
  • Фота 3/4
  • Фота 4/4

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя