Шмат ахвотных вывучаць беларускую філалогію ў Варшаве

Бібліятэкар

Міхась Сцепанюк, Беларускае Радыё Рацыя
9.09.2010 г.


130 чалавек падалі свае заявы на 1 курс беларускай філалогіі ў Варшаўскім універсітэце. Як і кожны год, заявы прымаюцца ў двух турах. У першым туры сабралося 20 ахвотных, у другім - гэтая колькасць значна пабольшала.

Па словах намесніка кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта Кацярыны Бартноўскай, прычынай значнага зацікаўлення навучаннем на беларускай кафедры можа быць і той факт, што прэтэндэнты не здолелі трапіць на іншыя спецыяльнасці:

– Часам бывае, што сям’я паходзіць з Беларусі, часам проста цікавіць тое, што беларуская філалогія – гэта нешта арыгінальнае, не надта папулярнае. А часам, як мне здаецца, тут мае месца выпадковасць, калі больш нідзе не знайшлі сабе месца маладыя людзі і трапляюць тады да нас.

У гэтым годзе кафедра беларускай філалогіі ў Варшаве плануе адкрыць паслядыпломнае навучанне. Студэнты змогуць навучацца па трох спецыяльнасцях, звязаных з беларускай тэматыкай: перакладчыцкай, бізнесовай ды юрыдычнай.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя