Беларускі гурт “Amaroka” выдаў новую плыту

Беларускі гурт “Amaroka” выдаў новую плыту


Беларускі панк-рок гурт “Amaroka” выдаў новую плыту пад назовам “Puls”. Альбом змяшчае пяць трэкаў запісаных на адной з беларускіх студый, што знаходзіцца ў горадзе Ваўкавыску.

Нягледзячы на тое, што стылістыка музыкі, прадстаўленай на выданні, блізкая да амерыканскага панк-року, спяваць па-ангельску, як тое робяць шматлікія беларускія гурты, музыкі “Amaroka” не бачаць сэнсу. Такая музыка таксама мусіць быць беларускай, кажа бубнач каманды Ціхан Батура.

- Калі людзі размаўляюць на сваёй роднай мове, людзі могуць жыць, жыве нацыя. Калі мы спяваем песні на беларускай мове, мы прабуем зрабіць нешта для таго, каб яна жыла.

Для гурта “Amaroka”, які існуе з 2005-га года, альбом “Puls” не з’яўляецца дэбютным, але гэта першая сур’ёзная праца калектыва, кажа яго лідар Зміцер Афанасенка.

- Зараз мы ўжо больш сталы гурт, больш сур’ёзны, больш амбітны, і больш прафесійны. Новы альбом “Puls” уяўляе сабой 5 песень, у ім мы змаглі паказаць сучасны ўзровень, наш стыль, тут ёсць і хуткі панк-рок, ёсць і лірычныя песні.

Альбом “Puls” дасяжны да свабоднага спампоўвання ў інтэрнэце. У бліжэйшы час гурт “Amaroka” плануе прэзентаваць сваю новую плыту жывымі выстпамі на замежных фестывалях, а таксама серыяй канцэртаў па абласным гарадам Беларусі.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя