М. Бушко: Фестываль паспрыяў узнікненню новых хораў

М. Бушко: Фестываль паспрыяў узнікненню новых хораў


Дзясяткі гадоў існавання Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі, які сёлета адбываецца ў трыццаты раз, – гэта сотні хораў з усіх куткоў свету, гэта праваслаўная музыка на дзясятках моваў, гэта вяртанне з забыцця кампазіцый і патрэба ствараць новыя творы царкоўнай музыкі.

На думку дырэктара мерапрыемства Мікалая Бушко, фестываль таксама спрычыніўся да ўзнікнення новых хораў:

– Самай галоўнай заслугай фестывалю – гэта тое, што ў асяроддзі польскага праваслаўя ўзнікла шмат новых хораў з нядрэнным выканаўчым узроўнем: дзіцячых, маладзёжных. Яшчэ больш радуе тое, што няма ў Польшчы ніводнага хору, які б нешта сабою ўяўляў, а прытым не меў бы ў сваім рэпертуары кампазіцый царкоўнай музыкі. Не мае тут значэння, які гэта хор – свецкі, каталіцкі, ці пратэстанцкі. Самі дырыжоры заяўляюць нам, што самым моцным пунктам праграмы выступаў хораў на Захадзе з’яўляецца менавіта царкоўная музыка. Яна вельмі добра там успрымаецца.

Конкурсныя слуханні XXX Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі праходзяць у Палацы Браніцкіх. Перад слухачамі яшчэ два дні конкурса, вынікі якога пачуем у нядзелю ў Падляшскай оперы і філармоніі. Там жа пройдзе і гала-канцэрт з удзелам лаўрэатаў і Калектыва царкоўнай музыкі пад кіраўніцтвам айца Юрыя Шурбака.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя