|
|
На фестывалі ў Беластоку выступаюць і беларускія хоры
Беласток прымае XXX Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі «Гайнаўка 2011». Сярод удзельнікаў юбілейнага выпуску – лаўрэаты папярэдніх фестываляў.
Лепшыя з лепшых. Па словах кіраўніка камернага хора Элегія з Мінска Алены Ісайкінай, фестываль –гэта глыток свежага паветра:
- Гэта наша гісторыя, гэта наша культура, і мець магчымасць судакрануцца з калектывамі разнастайнымі, выконваючымі гэтую музыку, гэта вялікі багаты досвед, які мы набываем. Гэта для нас глыток свежага паветра, таму, што толькі ў межах такіх фестываляў магчымае творчыя зносіны, абмен меркаваннямі, магчымы творчы абмен пачутым творам, інтэрпрытацыямі трактоўкамі. І пад кіраўніцтвам канешне такога кваліфікаванага, высокакваліфікаванага журы. Я думаю, што напэўна аналагаў гэтаму фестывалю няма.
Удзельнікаў трыццатага фестываля ацэньвае міжнароднае журы пад старшынствам кампазітара Рамуальда Твардоўскага. Пераможцаў сёлетняга фестываля пазнаем у нядзелю. Пачуць іх таксама зможам падчас гала-канцэрта ў Падляшскай оперы і філармоніі.
* * *
Беласток прымае XXX Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі «Гайнаўка 2011». Сярод удзельнікаў юбілейнага выпуску – лаўрэаты папярэдніх фестываляў.
У конкурснай праграме другога дня фестывалю прымае ўдзел адзін з чатырох беларускіх хораў – камерны хор «Элегія» з Мінска. У яго рэпертуары і класіка і творы сучасных кампазітараў.
Як адзначае кіраўнік хора Алена Ісайкіна, цяпер у Беларусі вельмі шмат кампазітараў стварае музыку менавіта для хораў:
– Беларуская царкоўная музыка ў сучасным сваім свеце прадстаўляе таксама цікавасць для хораў. Ёсць цудоўныя беларускія аўтары, напрыклад Ірына Дзянісава – сучасны аўтар, творы якога мы будзем спяваць. Іншыя беларускія аўтары таксама знаходзяцца ў нашым рэпертуары. Кампазітары цяпер пішуць вельмі цікавую музыку з этнаграфічным ухілам – народную музыку, з яркім этнаграфічным каларытам. Але ёсць і царкоўная музыка, таксама даволі цікавая.
У пятніцу і суботу ў актавай зале Палаца Браніцкіх у Беластоку сваё майстэрства ў царкоўным спеве міжнароднаму журы прадставяць яшчэ тры хоры, між іншым, народная харавая капэла «Дзянніца» з Гомеля.
* * *
Другі дзень конкурсных слуханняў XXX Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі «Гайнаўка 2011» прадставіў дзве катэгорыі хораў – аматарскія свецкія хоры і прыхадскія хоры.
Майстэрства выканаўцаў, па словах сябры конкурснага журы прафесара Віленскай музычнай акадэміі Повіляса Гіліса, на вельмі высокім узроўні, бо ў сёлетнім фестывалі удзельнічаюць лепшыя з лепшых – лаўрэаты папярэдніх выпускаў фестывалю.
Як адзначыў прафесар Гіліс, прыхадскія хоры ні ў чым не саступаюць прафесійным хорам, а нават маглі б іх навучыць духоўнасці:
– Царкоўна-прыхадскія хоры – граматныя хоры. Яны адрозніваюцца ад прафесійных хораў тым, што спеў – не галоўны іхні занятак, але, так бы мовіць, покліч душы. Яны спяваюць у хоры з асаблівай любоўю, адднасцю і цеплынёю. Прафесіяналам было б тут чаму павучыцца – яны нярэдка сваё мастацтва выконваюць з халоднай калькуляцыяй, а вось царкоўна-прыхадскія хоры ўкладваюць усю сваю душу і талент у словы малітвы, у словы кампазіцыі...
У конкурсе другога дня выступілі шэсць хораў, сярод іх быў хор «Элегія» з Мінска, які выступаў у катэгорыі аматарскіх свецкіх хораў.
У чарговыя дні слуханняў – пятніцу і суботу, перад публікай прадставяць сваё майстэрства яшчэ тры беларускія хоры, між іншым, хор Беларускага радыёвяшчання і тэлебачання.