|
|
Беларускі чацвер з Лявонам Баршчэўскім у Беластоку
Перакладчык, грамадскі дзеяч і палітык Лявон Баршчэўскі быў госцем чарговых беларускіх чацвяргоў, якія традыцыйна ладзіць кафедра беларускай культуры Універсітэта ў Беластоку.
Лявон Баршчэўскі адзін з першых, хто паспрабаваў перакладаць Чэслава Мілаша яшчэ напрыканцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Ён між іншым з’яўляецца аўтарам перакладаў паэмаў Чэслава Мілаша “Паэтычны трактат” ды “Маральны трактат”, і па словах Лявона Баршчэўскага якраз гэтыя творы вельмі актуальныя ў Беларусі сёння.
- Ягоны маральны выбар, які ён зрабіў, каб выйсці з путаў канфармізму. Ён добры прыклад, бо сённа існуюць такія спакусы, у сучаснай Беларусі спрабуюць прывабіць, перавабіць нейкімі абяцаннямі пісьменнікаў з імёнамі, каб яны падтрымалі дзяржаўную палітыку, дзяржаўныя выдавецтвы і гэтак далей. І тут трэба чытаць Мілаша і шукаць аргументаў, чаму гэтага нельга рабіць.
Сустрэчы ў гэтым семестры ў межах беларускіх чацвяргоў прысвечаныя Чэславу Мілашу, стагоддзе якога адзначаецца сёлета. Апошняя сустрэча перад вакацыямі адбудзецца 9 чэрвеня, госцем на якой будзе Войцех Касс – дырэктар музэю Галчынскага ў Прані, які асабіста быў знаёмы з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры.