Дударскі міжнародны пленэр пад Валожынам

Дударскі міжнародны пленэр пад Валожынам


У рамах юбілейнага 10-га «Дударскага фэсту», што разнастайнымі мерапрыемствамі ўжо цягам двух дзён праходзіць у Мінску, адбудзецца міжнародная навуковая канферэнцыя на тэму "Захаванне дударскай традыцыі на Усходзе Еўропы".

У праграме канферэнцыі чакаюцца выступы навукоўцаў і даследчыкаў старажытнага інструменту і традыцый звязаных з ім, пасля якой адбудзецца неафіцыйная частка – сумеснае музыцыраванне, удзел у якім возьмуць як беларускія дудары, так і госьці фестывалю з Германіі і Швецыі, кажа прадюсар «Дударскага фэсту» Зміцер Сасноўскі.

- Упершыню ў нас ладзіцца навуковая пленэрная канференцыя, якая ператвараецца ў пленэрны канцэрт і адпачынак на свежым паветры. Там будзе нязмушанае гранне, джем-сейшны, сумеснае гранне – беларуска-нямецка-шведскае.

Трапіць на канферэнцыю па «Захаванню дударскай традыцыі» можна толькі па папярэдней замове праз e-mail арганізатара: zsasnouski@tut.by. Адбудзецца ж і канферэнцыя, і міжнародны джэм-сэйшн сёння на хутары Барок Валожынскага раёна.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя