Гродзенскаму музею М. Багдановіча споўнілася 25 гадоў

Гродзенскаму музею М. Багдановіча споўнілася 25 гадоў


Дваццаць пяць гадоў таму ў Гродне паўстаў музей Максіма Багдановіча. Стваральніца і першая дырэктарка музею Данута Бічэль лічыць, што ідэйным натхняльнікам музею быў пісьменнік Алесь Карпюк.

- Ён будаваў культуру, ён хацеў Гродна зрабіць культурным цэнтрам, накшталт Кракава, Львова ці Вільні. Ён шукаў розныя спосабы, што б яшчэ зрабіць для Гродна, для культуры. І была нагода – гэта 90-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча, калі яго ўпершыню, як бы паднялі з магілы, бо яго творчасць удзельнічала, была ў кантэксце нашай культуры, але як бы ні на першым месцы.

Як сцвярджае Данута Бічэль, напярэдадні адкрыцця музею, Багдановіча назвалі класікам і паэтам еўрапейскага маштабу. А сам музей Максіма Багдановіча ў Гродне быў адкрыты ў 1986 годзе (вул. 1-га Траўня,10), як літаратурны аддзел Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, у доме, які знаходзіўся абапал дамка, дзе жыла сям’я паэта. Цяпер, гэта самастойны музей. Яго экспазіцыя мае наступныя залі: партрэтная галерэя знакамітых людзей, літаратурна-грамадскі рух канца ХIХ – пачатку ХХ стагоддзяў, гродзенскі перыяд жыцця сям’і Багдановічаў.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя