Беластоцкая «Ніва» адзначыла сваё 55-годдзе

Беластоцкая «Ніва» адзначыла сваё 55-годдзе


Аўтары, чытачы і шматлікія госці сабраліся ў Ваяводскім цэнтры анімацыі культуры ў Беластоку, каб павіншаваць з юбілеем тыднёвік беларусаў у Польшчы «Ніва». 55 гадоў таму пабачыў свет першы нумар выдання, на якім выхоўваюцца цэлыя пакаленні беларусаў.

Менавіта захаванне беларускасці і ёсць асноўная мэта «Нівы» – кажа галоўны рэдактар выдання Яўген Вапа:

- Мяне цешыць, што пасля папярэднікаў маіх, Георгія Валкавыцкага, Віталя Лубы, Яўгена Мірановіча, маю гонар кіраваць тыднёвікам, які апісвае наша беларускае жыццё, апісвае яго з беларускага пункту гледжання. І для мяне гэта ёсць галоўны абавязак, каб менавіта гэтага трымацца, каб той свет, у якім мы жывём, тая наша малая бацькаўшчына - Беласточчына, у якой жывуць беларусы, каб яе апісваць нашымі вачыма і нашым поглядам. І думаю, такую адказнасць нясуць на сябе і тыя, хто працуе ў «Ніве», і тыя, хто звязаны з «Нівай».

Як адзначаюць многія аўтары і чытачы тыднёвіка, менавіта дзякуючы “Ніве” яны вывучылі беларускую мову або сталі пісаць па-беларуску, кажа Анатоль Парэмбскі:

- «Ніву» я ведаю ад яе заснавання. Лічу, што гэта вельмі патрэбнае выданне, асабліва нам беларусам. Столькі, колькі зрабіла «Ніва» для нас, то больш ніхто не зрабіў. Колькі людзей, асабліва дзяцей навучылася ад яе гаварыць па-беларуску. Цяжка нават ацаніць яе ўнёсак. Відаць большы, чым усе астатнія разам.

Падчас імпрэзы яе ўдзельнікі таксама прыгадалі сітуацыю з незалежнай журналістыкай у Беларусі. Старшыня Асацыяцыі беларускіх журналістаў Аляксандр Максімюк зачытаў зварот ад імя журналістаў Беласточчыны ў падтрымку сваіх калег у Беларусі, у тым ліку выданняў “Наша Ніва” і “Народная Воля”.

Пасля афіцыйнай часткі для гасцей музычны спектакль прадставілі вучні пад кіраўніцтвам настаўніцы Аліны Ваўранюк. Пазней зайграў вядомы беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч, які, між іншым, выканаў песню на словы Уладзіміра Някляева “Красуня-Вясна”.

Фота
  • Фота 1/44
  • Фота 2/44
  • Фота 3/44
  • Фота 4/44
  • Фота 5/44
  • Фота 6/44
  • Фота 7/44
  • Фота 8/44
  • Фота 9/44
  • Фота 10/44
  • Фота 11/44
  • Фота 12/44
  • Фота 13/44
  • Фота 14/44
  • Фота 15/44
  • Фота 16/44
  • Фота 17/44
  • Фота 18/44
  • Фота 19/44
  • Фота 20/44
  • Фота 21/44
  • Фота 22/44
  • Фота 23/44
  • Фота 24/44
  • Фота 25/44
  • Фота 26/44
  • Фота 27/44
  • Фота 28/44
  • Фота 29/44
  • Фота 30/44
  • Фота 31/44
  • Фота 32/44
  • Фота 33/44
  • Фота 34/44
  • Фота 35/44
  • Фота 36/44
  • Фота 37/44
  • Фота 38/44
  • Фота 39/44
  • Фота 40/44
  • Фота 41/44
  • Фота 42/44
  • Фота 43/44
  • Фота 44/44

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя