Супрацоўнікі "Камунікату": Мы як манахі-перапісчыкі...


Самую вялікую беларускую электронную бібліятэку робяць за межамі Беларусі. 10 супрацоўнікаў "Камунікату" шукаюць і збіраюць па драбніцах усе матэрыялы, датычныя Беларусі, беларусаў і беларускасці.

Стваральнік электроннай бібліятэкі Яраслаў Іванюк і адна з супрацоўніц Наталля Герасімюк прэзентавалі ў Гродне ўнікальны праект "Камунікат".

Пра тое, як адбываецца праца над электроннай бібліятэкай, чаму цяжка знайсці супрацоўнікаў для працы над бібліятэкай, у чым бачаць сваю місію стваральнікі бібліятэкі, з якімі цяжкасцямі сустракаюцца ў працы, хто цікавіцца выданнямі "Камунікату" - пра гэта і іншае слухайце ў матэрыяле Ганны Кулік.

Прэзентацыя Камунікату ў Гродне by t-styl
Крыніца: Твой Стыль