|
|
Міжнародны фестываль царкоўнага звона ў Супраслі
Міжнародны фестываль царкоўнага звона праходзіць у Супраслі. Званары з Польшчы, Беларусі і Расіі пакажуць сваё майстэрства ў мясцовым манастыры.
У конкурсе прыймае ўдзел больш за 20 асоб. Акрамя конкурснай часткі, праходзяць майстар-класы, якія вядзе член журы - прафесар Мікалай Завялаў з Масквы. Як адзначыў Янка Грыгарук, арганізатар фестываля, у гэтым годзе першы раз выступаюць званары з іншых краін:
- Наймацнейшы склад прыехаў з Беларусі, восем асобаў. Ёсць адна асоба беларускай нацыянальнасці якая жыве ў Ізраіле, што таксама цікава. З Беларусі прыехала многа дзяўчын, з Расіі з Масквы і Пецярбурга. Многа людзей адклікнулася, якія захацелі прыехаць і паказаць сваю тэхніку сваё майстэрства, як хваліць Госпада – бо звон гэта малітва.
Сёння ў 15 гадзін будуць абвешчаны вынікі конкурсу. Пераможцы выступяць падчас урачыстага завяршэння фестываля. Мерапрыемства арганізуюць супольна Музей ікон ў Супраслі і праваслаўны манастыр.