Нямеччына пачуе пра Беларусь з вуснаў Валярыны Куставай

Бібліятэкар

Беларускае Радыё Рацыя, Аляксей Красоўскі
7.10.2010


Беларуская паэтка Валярына Кустава стала галоўнай гераіняй шэрагу перадач адной з нямецкіх радыёстанцый, мэта якіх распавесці нямецкаму слухачу аб сацыяльна-культурным ды грамадскім жыцці Беларусі праз прыклад дзейнасці маладога беларускага літаратара.

Падчас працы над цыклам перадач Валярына разам з нямецкай журналісткай Утэ Зауфт (Ute Zauft) сустракалася з літаратарамі, музыкамі, грамадскімі і культурнымі дзеячамі Беларусі:

– У Нямеччыне цікавяцца Беларуссю, але, тым не менш, вельмі не шмат пра яе ведаюць. Яны вельмі мала ведаюць пра праблему самаідэнтыфікацыі беларусаў, пра заўсёднае змаганне рускай і беларускай моваў, праблемы ў ідэалогіі, палітыцы, у культуры, літаратуры і г.д. Многія нават не ведаць, што ў Беларусі размаўляюць па-беларуску. Таму аўтары цыклу гэтых перадач вырашылі ўзяць за асноўнага героя менавіта маладога паэта, праз яго хочуць паказаць актуальную беларускую сітуацыю.

Шэраг перадач пра беларускае жыццё, удзел у якіх узяла Валярына Кустава, неўзабаве будзе выходзіць на нямецкім радыё Sdwestrundfunk SWR.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя Фота: rv-blr.com