“Тэрыторыя свабоды” на Управе БНФ

“Тэрыторыя свабоды” на Управе БНФ


Управа БНФ – легендарнае месца, якое партыя займае вось ужо каля 20 гадоў. За гэты час Управа даўно перастала быць толькі офісам партыі, а пераўтварылася ў сапраўдны культурніцкі асяродак, дзе рэгулярна адбываюцца вечарыны, канцэрты, круглыя сталы, канфэрэнцыі, мастацкія выставы. У апошнія гады, калі незалежнаму творцу ўсё цяжэй знайсьці месца для выступу, Управа БНФ была сапраўдным паратункам, сапраўднай выспачкай свабоды. Так лічыць удзельнік імпрэзы, старшыня ПЭН-цэнтру, паэт Андрэй Хадановіч. Філосаф Валянцін Акудовіч мяркуе, што Управа даўно ўжо перастала быць проста офісам палітычнай партыі. Пісьменьнік Уладзімер Арлоў, які і арганізаваў учорашнюю імпрэзу, засмуціўся, што на яе прыйшло небагата людзей. А наймаладзейшы ўдзельнік імпрэзы, паэт Віталь Рыжкоў, вельмі ня хоча, каб такія імпрэзы сталі разьвітаньнем з Управай.

СЛУХАЙЦЕ ГУКАВЫ ФАЙЛ

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё