|
|
Мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра Мікалай Пінігін паставіў спэктакль “Выкраданьне Эўропы альбо Тэатар Уршулі Радзівіл” паводле трох твораў самой Уршулі: “Дасьціпнае каханьне”, “Шчасьлівае няшчасьце” і “Распусьнікі ў пастцы”. Учора адбыўся грамадзкі прагляд, закрыты для шырокай публікі – нібыта генэральная рэпэтыцыя, але ўжо з гледачамі. Сёньня й заўтра – прэм’ера! Праходзіць яна на сцэне Дома афіцэраў, паколькі будынак Купалаўскага тэатра цяпер зачынены на рэстаўрацыю.
Эмоцыі гледачоў розьніліся – нехта хваліў, нехта фыркаў. Аднак выглядае, што нікога спэктакль не пакінуў абыякавым. Пасьля сканчэньня я высьвятляў меркаваньне першых гледачоў.
У фае я заўважыў вядомага мастацтвазнаўцу, прафэсара, доктара навук Надзею Высоцкую, якая, у тым ліку, дасканала ведае ўсе радзівілаўскія партрэты і ўвогуле шмат цікавага пра гэты славуты род. Надзея Фёдараўна абмяркоўвала са сваімі студэнткамі дзею. Мне ўдалося падслухаць краям вуха, а потым задаць пытаньні.
Зрэшты, гледачы, не абазнаныя настолькі глыбока ў тонкасьцях жыцьця й творчасьці Уршулі Радзівіл, ацэньваюць спэктакль вельмі эмацыйна.
Мікалай Пінігін дае прэм’еру ў Купалаўскім – “Выкраданьне Эўропы альбо Тэатр Уршулі Радзівіл.” Як кажуць – не прапусьціце!
СЛУХАЙЦЕ ГУКАВЫ ФАЙЛ