Бібліятэка віртуальная, але чытач – рэальны

Бібліятэка віртуальная, але чытач – рэальны


Папулярная інтэрнэт-бібліятэка Камунікат.org існуе ўжо больш за 10 гадоў і паралельна з павелічэннем колькасці публікацый і кніг у яе павялічваецца кола чытачоў.

Таму, як адзначыў заснавальнік інтэрнэт-бібліятэкі і праграмны дырэктар нашага радыё Яраслаў Іванюк, на прэзентацыі праекту ў Гродне, акрамя віртуальных патрэбныя рэальныя сустрэчы з аўтарамі і чытачамі:

– Гэтыя кантакты, на маю думку, вельмі важныя, таму што шляхам такіх сустрэч мы таксама даходзім да нашых новых карыстальнікаў – гэта адно. Па-другое, мы таксама даходзім такім чынам да новых аўтараў. На мінулагодняй сустрэчы ў Мінску мы наладзілі кантакты з больш чым дзясяткам аўтараў, якія пачалі з намі супрацоўніцтва. Таксама тут, у Гродне, я сустрэўся з новымі людзьмі, якія пішуць па-беларуску, якія маюцб жаданне паставіць свае кнігі на сайт Камунікату. Бібліятэка віртуальная, але чытач – ён рэальны, яго ніхто не заменіць, таму я лічу, што такія сустрэчы вельмі важныя. Я вельмі задаволены, што падчас той сустрэчы ў Мінску і тут у Гродне выступіў Алесь Камоцкі – асоба, якая звязаная з Камунікатам доўгія гады. Мне таксама важна, што з добрым словам пра нас выступіў перад гродзенцамі Алесь Краўцэвіч – чалавек, які супрацоўнічае з намі здаўна, усе кнігі якога таксама стаяць на сайце Камунікат.org. Такіх сустрэч са сваімі чытачамі і наведвальнікамі ў рэальнасці – не перацаніць...

Аўтар і выканаўца песень Алесь Камоцкі ў сваю чаргу запрэзентаваў свой аўдыёальбом “Вяровіца”:

– Гэта не розныя з’явы, а два ў адным. Прэзентацыя Інтэрнэт-бібліятэкі і прэзентацыя кнігі ды аўдыёальбому, якія можна будзе спампаваць з парталу Камунікат.org...

У сустрэчы з чытачамі і аўтарамі Інтэрнэт-бібліятэкі Камунікат.org прыняў удзел прафесар Алесь Краўчэвіч і журналістка Наталля Герасімюк.

У аўдыёфайле прыкладзены сюжэт пра сустрэчу з гродзенскімі карыстальнікамі інтэрнэт-бібліятэкай.

Фота
  • Фота 1/12
  • Фота 2/12
  • Фота 3/12
  • Фота 4/12
  • Фота 5/12
  • Фота 6/12
  • Фота 7/12
  • Фота 8/12
  • Фота 9/12
  • Фота 10/12
  • Фота 11/12
  • Фота 12/12

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя