У Мінску прайшла аўтограф-сесія Наталкі Бабінай

У Мінску прайшла аўтограф-сесія Наталкі Бабінай


Аўтограф-сесія беларускай пісьменніцы Наталкі Бабінай з нагоды другога выдання раману “Рыбін горад” адбылася ў мінскай кнігарні выдавецтва “Логвінаў”.

Другое выданне папулярнай кнігі, якая ўжо выйшла на беларускай і польскай мовах ды чакае выдання на рускай і ўкраінскай, пісьменніца падпісвала для ўсіх чытачоў, што наведалі кнігарню ў гэты вечар. Але радасць ад перавыдання рамана не такая поўная, як хацелася б, кажа яго аўтар Наталка Бабіна:

- Зараз настолькі цяжкі чаc ў Беларусі, што скажу шчыра, я вельмі чакала калі гэтая кніжка выйдзе, проста нецярпліва. Але калі яна выйшла ў сувязі з тым, што мы зараз адчуваем і перажываем, то вялікай узнёслай радасці няма.

Другое выданне раману “Рыбін горад” атрымала адрозную ад першага вокладку, аўтарам якой стаў украінскі дызайнер Ілля Странгоўскі. Выдаўцы рамана характэрызуюць гэты твор як вострапалітычны, сацыяльны, крымінальны, жаночы і прыгодніцкі, таму спадзяванні на тое, што кожны беларускі чытач знойдзе ў наноў выдадзенай кнізе штосьці для сябе ёсць, зазначыла аўтарка.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя