|
|
Беларускі чацвер - пра сучасную беларускую літаратуру
Пазнаць сучасную беларускую літаратуру, яе кантэкст і кірункі развіцця маглі ўдзельнікі традыцыйных беларускіх чацвяргоў у часе сустрэчы з беларускім паэтам пісьменнікам і журналістам Алесем Аркушам.
Алесь Аркуш лічыць, што сучасная беларуская літаратура мае свае асаблівасці:
- Для мяне вельмі цікавая тэма трансфармацыі літратуры, якая адбылася на мяжы канца 80-х - пачатку 90-х гадоў, бо літаратура да таго часу была вельмі зманапалізавана - ідэалагічна і палітычна. І гэтае разняволенне, якое адбылося начатку 90-х, гэтая рэвалюцыйная трансфармацыя - усё гэта пакуль яшчэ не асэнсавана.
«Трэба спачатку збудаваць дом, прастору, дзе літаратура павінна існаваць», - дадае Алесь Аркуш. На яго думку, гэты дом беларускай літаратуры яшчэ добра не збудаваны, таму пра яго трэба рупіцца і думаць.
Беларускія чацвяргі – цыкл сустрэчаў, якія арганізуе кафедра беларускай культуры Універсітэту ў Беластоку. Доктар Лена Глагоўская з кафедры беларускай культуры зазначыла, што беларускія чацвяргі ў гэтым семестры прысвечаныя стагоддзю Чэслава Мілаша. Менавіта Мілаш адкрываў і шукаў кантактаў з беларускім культурным асяроддзем.
- Мы вырашылі гэтыя чацвяргі прысвяціць менавіта Чэславу Мілашу, таму сустракаемся тут з Алесем Аркушам і прадбачым сустрэчу і з Уладзімерам Арловым які стаў еўрапейскім паэтам свабоды, і з Андрэем Хадановічам, які перакладае Мілаша на беларускую мову. Гэты кантэкст інтэрдысцыплінарны пакажа Мілаша таксама ў беларускім кантэксце.
Чарговая сустрэча ў межах беларускіх чацвяргоў пройдзе 12 траўня, а госцем будзе беларускі пісьменнік і паэт Уладзімір Арлоў.