У Гродне адкрылася выстаўка Станіслава Кічко

У Гродне адкрылася выстаўка Станіслава Кічко


Выстава сябры непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў у Беларусі і Саюза беларускіх мастакоў Станіслава Кічко, прысвечаная тэме мацярынства і Уваскрасення Хрыстова адкрылася ў гродзенскай галерэі «Крыга».

Хрысціянскія матывы заўсёды прысутнічалі ў творчасці Станіслава Кічко, таму новая выстава майстра, як ён сам акрэсліў, сімвалічная:

– Мацярынства – гэта такая тэматыка, якая, як мне здаецца, спакон-вякоў была самая галоўная. Без яе я, як мастак, не мог абысціся. Гэтая выстаўка прысвечаная 20-годдзю нашай гродзенскай дыяцэзіі, хрышчэнню Польшчы і ўваскрасенню Гасподняму.

Павіншаваў мастака з адкрыццём выставы генеральны консул Рэчы Паспалітай ў Гародні Анджэй Хадкевіч:

– Станіслаў Кічко ў першую чаргу асацыюецца нам як чалавек, які гадамі гуртаваў польскае мастацкае асяроддзе ў гэтым горадзе і рупіўся, каб польскія мастакі Гродна са сваімі індывідуальнымі ці супольнымі выстаўкамі патрапілі таксама ў Польшчу – каб яны заіснавалі ў польскіх выставачных залах і галерэях.

Дапамогу ў арганізацыі экспазіцыі Станіслава Кічко ў галерэі «Крыга» аказалі сябры Саюза палякаў у Беларусі.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя