Гурт "Ilo&friends" пачаў граць у новым складзе

Гурт "Ilo&friends" пачаў граць у новым складзе


Канцэрт у новым складзе зайграў  учора гурт "Ilo&friends". Змяніўся бас гітарыст - з групы сышоў Андрэй Грэсь. Прыйшоў клавішнік і акардэаніст Міхал Мінко.

У клубе "Alchemia" ў Беластоку сабралася некалькі дзясяткаў асоб. Музыкі выканалі песні з альбома "Сланечнікі". Гэтым разам канцэрт прайшоў пад назвай "Rzelucha". Як адзначыла Ілона Карпюк, вакалістка "Ilo&friends", змены ў складзе будуць уплываць на творчасць гурта ў будучыні:

- Напэўна будзем старацца пашыраць свой рэпертуар з дапамогаю новых інструментаў. Спадзяюся, што ўсё мяняецца і пачынаем новы перыяд у сваёй творчасці, будуць новыя музыканты. Магчыма, што гэты канцэрт для нас будзе "ластаўкай" на гэты сезон.

У новаадкрытым беластоцкім клубе шточацвер прэзентуюцца цікавыя музыкі з Беластока. У наступныя чацвяргі на сцэне клуба зайграе "Grupa Zerowa" ды гурт "Рэдэмпрэс".

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя