|
|
Да 120-годдзе брэсцкага мастака парыжскай школы Якава Балглея была прэзентавана кніга “Мастакі парыжскай школы з Беларусі”.
“Мастакі парыжскай школы з Беларусі” - гэта вынік даследчай дзевяці гадовай працы Уладзіміра Шчаснага, дыпламата і старшыні нацыянальнай камісіі ЮНЭСКА.
Як адзначае Таццяна Філіпава, загадчыца аддзелу літаратуры па мастацтву брэсцкай абласной бібліятэцы імя Горкага, на прэзентацы кнігі можна пабачыць выставу іншых шматлікіх кніг, звязаных з беларускімі мастакамі парыжскай школы:
- Да прэзентацыі кнігі Уладзіміра Шчаснага "Мастакі беларускай школы з Беларусі" брэсцкая абласная бібліятэка падрыхтавала выставу "Беларускія фарбы Парыжу". На гэтай выставе мы прадстаўляем матэрыялы аб людзях мастацтва, якія працавалі ў Парыжы на пачатку 19 стагоддзя. Гэта мастакі, скульптары, сцэнографы - людзі, якія засталіся ў гісторыі.
Кніга прэзентавалася брэсцкай абласной бібліятэкай імя Горкага сумесна з брэсцкім Мастацкім музеем