Удзельнікі "бардаў 2010" пра свой шлях да фестывалю

Бібліятэкар

Беларускае Радыё Рацыя
11.10.2010


Неад’емнай часткай фестывалю "Бардаўская восень" з'яўляляецца конкурсная праграма фэсту, на якую ў гэтым годзе, між іншых, трапілі такія выканаўцы, як Павел Сілівончык і Яўген Барышнікаў.

Яўген Барышнікаў: Я на "Бардаўскую восень" не трапляў тры гады. Першы год я позна даведаўся, што прымаюцца заяўкі, другі год не было конкурснай праграмы, таму што была юбілейная "Бардаўская восень", а летась – мы былі з гастролямі на Украіне і я прыехаў у тыдзень, калі прымаліся заяўкі. Можна сказаць, што я да гэтага доўга ішоў і дайшоў. (...) Хочацца паказаць людзям сваю творчасць, таму што яна ўжо ёсць і, калі яна ўжо ёсць, то хай людзі яе ўбачаць. Удзельнічаць у нечым толькі дзеля самога ўдзелу неяк неспартыўна – калі ўдзельнічаць, то трэба перамагаць. (...) Цікавыя змены адбываюцца ў фестывалі – у тым сэнсе, што афіцыйна дазволены ўдзел рок-гуртоў. Гэта хутчэй змены ў самім разуменні аўтарскай песні...

Павел Сілівончык: Проста былі песні, быў фестывалі і проста гэты фестываль падыходзіць пад мае песні, я туды іх направіў... Добра, што разбілі такі стэрэатып, што не толькі гітара, але гэта можа быць любы іншы інструмент і што можа быць асоба, якая падыгрывае. Канешне, ёсць сумненне наконт гуртоў – гурт гэта гурт і калі ён выходзіць супернічаць з адным чалавекам, дык гэта, па-мойму, не вельмі правільна... А ў прынцпе, гэта вельмі добра, што чалавек можа там выйсці з басухай, нейкім барабанам, ці там-тамам і пад гэта спець свае песні...

Паўла Сілівончыка і Яўгена Барышнікава можна пачуць у конкурснай праграме "Бардаўскай восені 2010" у вечаровым канцэрце 22 кастрычніка, што адбудзецца ў Бельску-Падляшскім.

Усю размову з Паўлам Сілівончыкам і Яўгенам Барышнікавым слухайце ў прыкладзеным гукафайле.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя