|
|
Некалькі дзясяткаў асоб удзельнічалі ў прэзентацыі традыцыйных песняў вёсак Сацы і Кожына – дзвюх мясцовасцяў распаложаных па абодвух берагах ракі Нарвы.
Этнограф Юлья Харытанюк расказала аб выніках сваіх даследаваняў, былі прэзентаваны фільмы, аўдыё і фотаздымкі – прысутныя змаглі даведацца пра розніцы ў песнях гэтых дзвюх вёсак.
Як адзначыла Юлья Харытанюк з Беластоцкага музея, песні вёсак Сацы і Кожына розняцца таксама па сваёй тэматыцы:
– У адной вёсцы пераважаюць рэлігійныя песні, а ў другой – пераважаюць аднак свецкія. Жанчыны ў Сацах я б назвала больш рэлігійнымі, хаця насельніцтва абодвух вёсак набожнае. Яны ў галоўным спяваюць такія песні, якія выконваецца ў царкве, у час Вялікага посту. Жанчыны з Кожына спяваюць і такія, і такія песні. Можа гэта выклікана тым фактам, што ў Кожыне не было царквы і жанчыны спявалі менавіта так, бо па-просту любілі спяваць ды неабавязкова рпэлігійныя песні.
На сустрэчы з песнямі з раёну Нарвы выступіў гурт «Палудніца». Цыкль лекцый пра культурныя традыцыі Падляшша адбываецца кожны чацвер у Беластоцкім музеі.