Запрашаем у вандроўку па Заблудаве

Краязнаўчыя кропкі: Запрашаем у вандроўку па Заблудаве


Гісторыя сённяшняга Заблудава пачынаецца перад 1483 годам, калі кіеўскі ваявода Іван Хадкевіч атрымаў ад Вялікага Князя Літоўскага вялікі абшар пушчаў паміж рэкамі Наравам і Супраслю. Мясціна гэтая размешчаная ў даліне рэчкі Рудні, якую раней звалі Мялецінкай.

У сваім гістарычным мінулым Заблудаў стаў месцам цікавага рэлігійнага спалучэння – тут жылі тыя, хто прытрымліваўся каталіцызму, праваслаўя, кальвінізму або іудаізму. Касцёл у Заблудаве існаваў ужо ў 1553 годзе, а ў 1563 была заснаваная Успенская царква. З XVI ст. у Заблудаве пачалі сяліцца габрэі, якія напрыканцы XIX ст. складалі 60% жыхароў мястэчка. У 1646 годзе паўстала вялікая драўляная сінагога, якая была знішчана падчас Другой сусветнай вайны. Гісторыя ўпісала ў Заблудаў і буйны Кальвінскі збор і школу.

Гартаючы старонкі гісторыі Заблудава, больш падрабязна варта спыніцца на адным адметным факце, які нам гаворыць, што ў   XVI ст. стагоддзі знакамітыя друкары Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец заснавалі тут друкарню. Ужо ў сакавіку 1569 года закончылі яны друкаваць "Учыцельнае евангелле". Таксама ў Заблудаве быў надрукаваны яшчэ "Псалтыр з Часаслоўцам".

Пра ўсё гэта ды іншае дазнаемся ў праграме «Краязнаўчыя кропкі» сёння, 6 красавіка, у 15.05 паводле беларускага часу і адпаведна ў 14.05 паводле польскага часу (паўтор сёння ў 24.05, заўтра ў 06.05 і ў нядзелю ў 16.05 - паводле беларускага часу). Нашым экскурсаводам будзе прафесар беластоцкага ўніверсітэта, загадчык кафедры гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і дырэктар Усходняга Інстытута Антон Мірановіч.  

Таксама на нашым сайце ў раздзеле "Перадачы" маеце магчымасць паслухаць або спампаваць гэтую, а таксама ранейшыя праграмы Радыё Рацыя "Краязнаўчыя кропкі".

Фота

Могілкі старыя каталіцкія. Капліца Святога Роха (1850)

  • Фота 1/8
  • Фота 2/8
  • Фота 3/8
  • Фота 4/8
  • Фота 5/8
  • Фота 6/8
  • Фота 7/8
  • Фота 8/8

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя