Сяброўскі візіт варшаўскага лялечнага тэатра ў Гродна

Сяброўскі візіт варшаўскага лялечнага тэатра ў Гродна


Акторы тэатра лялек “Гулівер” з Варшавы паказалі юнаму гледачу Гродна мюзікл паводле дзіцячай паэзіі Юліяна Тувіма.

Візіт варшаўскіх артыстаў адбыўся ў межах культурніцкага абмену паміж беларускімі і польскімі тэатральнымі калектывамі.

Сяброўскія візіты тэатра лялек з Варшавы “Гулівер” ў Гродна ўжо сталі добрай традыцыяй адзначае дырэктар варшаўскага тэатра Міраслаў Кожэб:

- Мы вырашылі навязаць непасрэднае супрацоўніцтва – абмен. Галоўны кіраўнік і рэжысёр мясцовага тэатру 6 гадоў таму прадстаўляў у нас прэм’еру, яе доўна гралі у нас. Цяпер мы працуем над чарговым спектаклем пад ягонаю рэжысурай і магчыма ён выйдзе яшчэ ў чэрвені гэтага году

Як заўважыла літаратурная рэдактарка гродзенскага тэатру лялек Марына Бляжэеўская, моўнага бар’еру не адчувалася:

- Мне здаецца, дзякуючы таму, што спектакль быў пастаўлены па дзіцячай паэзіі, а гэта класічнае мастацтва, ён добра ўспрымааўся дзецьмі.

Акторы гродзенскага тэатра лялек з падобным творчым візітам плануюць наведаць Варшаву.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя