|
|
Канцэрт Змітра Барстосіка ў падтрымку сядзібы БНФ
Канцэрт беларускага барда Змітра Бартосіка адбыўся на ўправе партыі БНФ у Мінску, якой пагражае закрыццё. Камунальныя службы гораду не працягваюць дамову арэнды памяшкання сядзібы партыі БНФ, што можа скончыцца яе закрыццём.
У падтрымку “выспы свабоды”, як сядзібу называюць яе ўладальнікі і наведвальнікі, праходзяць культурніцкія акцыі, адной з якіх стаў канцэрт Змітра Бартосіка:
- Кіраўніцтва Управы вырашыла запрашаць музыкаў і рабіць такія спеўныя вечары. Іх можна назваць вечары развітання, але не хочацца ў гэта верыць. Я нават не ўпэўнены, што лёс сядзібы можна вырашыць з дапамогаю канцэртаў. Таму што цяпер тое, што робіцца ў Беларусі дакладна не вырашыць пры дапамозе канцэртаў.
Наступным мерапрыемствам у падтрымку сядзібы БНФ у Мінску стане канцэрт Таццяны Беланогай, які адбудзецца сёння, а 19:00.