Лявон Тарасэвіч атрымаў прафесарскую намінацыю

Лявон Тарасэвіч атрымаў прафесарскую намінацыю


Лявон Тарасэвіч атрымаў з рук прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага прафесарскую намінацыю. Сусветна вядомы мастак беларускага паходжання, які жыве ў Валілах каля Гарадка, працуе ў Варшаўскай Акадэміі мастацтваў, якую ў свой час закончыў сам.

Цягам двух гадоў ён займаецца напрамкам «Медыі і Сцэнаграфія».

Як адзначае Лявон Тарасэвіч,  прыемна атрымаць званне прафесара, аднак ён не лічыць гэтую падзею незвычайнай:

- Праз доўгі час я выкладаў жывапіс, таму гэта не ёсць нечым адметным. Прыемна, што калі пачаў працаваць у аддзеле медыяў у Варшаве, то на працягу якіх двух гадоў гэтая прафесура стала рэальнасцю.

Адзначым, што 17 студзеня гэтага года «за выбітны ўнёсак у нацыянальную культуру Польшчы, за дасягненні ў галіне мастацкай творчасці і выкладчыцкай дзейнасці»  Лявон Тарасэвіч быў узнагароджаны Кавалерскім Крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы.

Мастак стала падкрэслівае сваё беларускае паходжанне. Ён з'яўляецца таксама вядомым аматарам птушак, займаецца гадоўляй дэкаратыўных курэй.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя