Алесь Пушкін гукаў вясну ў Гродне

Алесь Пушкін гукаў вясну ў Гродне


15 жывапісных прац прадставіў вядомы беларускі мастак Алесь Пушкіш на сваёй  рэтраспектыўнай выставе ў гродзенскай галерэі “Крыга”. Адкрыццё экспазіцыі суправаджалася перформенсам “Гуканне вясны”.

Алесь Пушкін 18 гадоў не выстаўляўся ў горадзе над Нёманам, хаця за гэты перыяд яму ўвесь час хацелася выставіць свае працы ў Гродне, дзе мае шмат сяброў і калегаў па студэнцкіх гадах. Працам Алеся Пушкіна, як зазначыла дырэктарка галерэі Марыя Мацко, заўсёды ўласціва пачуццё патрыятызму.

- Ён нагадвае нам усім пра тое, што ты павінен быць гаспадаром у сваёй дзяржаве і жыць годна. Таму што Бог стварыў чалавека для таго, каб ён служыў толькі пану Богу, але ні іншай дзяржаве, ні іншаму чалавеку.

Алесь Пушкін падкрэсціў трапяткое пачуццё малой радзімы, незразумелае многім замежнікам.

- Сам я зрабіў выбар жыць на сваёй малой радзіме. І мастацтва тут маё не столькі снабісцкае, сколькі яно мае ўплыў на канкрэтным месцы. Што ні зраблю - зраблю, напрыклад, шпакоўню - выстаўлю, гэта выклікае такую гарачую рэакцыю, што мастацтвазнаўцы гэтыя замежныя, гледзячы гэтыя відэазапісы, перформансы, гавораць: Алесь, як мы табе зайздросцім!

Выставу Алеся Пушкіна, у тым ліку ўжо вядомыя працы  «Вясковая настаўніца», «Пад расійскімі ботамі», «Партрэт Г.Бортніка»  ў гродзенскай галерэі “Крыга” можна аглядаць цягам трох тыдняў.

Фота
  • Фота 1/5
  • Фота 2/5
  • Фота 3/5
  • Фота 4/5
  • Фота 5/5

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя