Андрэй Лянкевіч праехаў Падляшша з выставамі

Андрэй Лянкевіч праехаў Падляшша з выставамі


Сустрэчай з Андрэям Лянкевічам завяршылася выстаўка ягоных здымкаў у Шчытах-Дзенцялове. Прэзентаваны быў выбар 26 фатаграфій у цыкле “Беларусы Падляшша”.

У экспазіцыі амаль 100 здымкаў. На іх паказаны вядомыя грамадскі дзеячы, навукоўцы ці мастакі. Яны сфатаграфаваны падчас сваіх паўсядзённых заняткаў. На выстаўцы можна было таксама, пагаварыць з аўтарам і задаць пытанні. Паводле Андрэя Лянкевіча, для яго, фатаграфія - гэта пошукі адказаў на істотныя пытанні.

- Я доўга думаў над тэмай, якой хацеў сябе рэалізаваць у Польшчы, але, зразумела, каб для самога сябе ў першую чаргу, каб было цікава. З іншага боку хацелася штосці зрабіць пра Беларусь, вось так і прыдумалася такая тэма - расказаць пра тое, як жывуць тут мясцовыя беларусы. Я шукаў адказаў на сур'ёзныя ўнутраныя пытанні пра тое, што ёсць Беларусь. Ці ёсць сама Беларусь? Ці ёсць беларускае грамадства? Ці ёсць беларускія людзі, як нейкая культурная вялікая з'ява?

 Андрэй Лянкевіч нарадзіўся ў Гродне ў 1981 годзе. У Еўрапейскім гуманістычным універсітэце ў Вільні вядзе курс прэсавай фатаграфіі. У кастрычніку 2010 года выдаў першы фотаальбум пад назвай “Паганства”.
Выстаўка арганізавана Цэнтрам Прамоцыі і Адукацыі Беларускай Культуры ў Шчытах-Дзенцялове.

Лукаш Леанюк, Радыё Рацыя.

* * *

Некалькі дзесяткаў чалавек прысутнічала на адкрыцці фотавыставы "Паганства" - Андрэя Лянкевіча. Сустрэча з аўтарам прайшла ў Цэнтры Заменгофа ў Беластоку.

Выстаўка прэзентуе фатаграфіі беларускай вёскі. Аўтар паказвае на іх даўнія традыцыі ды абрады. На здымках відаць таксама жывёлы, ежу і прадметы важныя для беларускай не роднай культуры. Паводле Андрэя Лянкевіча "Паганства" гэта баланс жыцця з прыродай:

- Паганства з лацінскай мовы перакладаецца як іншае, прышоўшае з замежжа, што было раней. Тое слова, той выраз, як мне падаецца вельмі добра адпавядае гэтым здымкам і таму вілізарнаму даследаванню, якое стаіць за гэтым. Мне было вельмі проста, бо ў рамках праекту толькі візуалізаваў вобразы.

У рамках праекту "Паганства" выданы фотаальбом, які можа набыць кожны наведвальнік выставы. Выстаўка будзе працаваць да 30 красавіка.

У суботу, 2 красавіка, у Цэнтры Заменгофа адбылася сустрэча з Андрэям Лянкевічам, якую веў Мікола Ваўранюк.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя