![]() |
![]() |
У Варшаве прайшоў буйны канцэрт гурта «Ляпіс Трубецкі». Але запланаваныя канцэрты «Ляпісаў» у Мінску не адбыліся, хоць квіткі на іх былі раскуплены за лічаныя дні.
Таксама, як не адбыўся выступ Змітра Вайцюшкевіча ў Брэсце, або «Крамбамбулі» ў Мінску. Як адзначае музычны журналіст Сяргей Будкін, гэта звязана з так званым «чорным спісам» забароненых музыкаў і творцаў, існаванне якога падцвярджаюць неафіцыйна на Мінскіх радыёстанцыях.
Сяргей Будкін кажа, што крытэры адбору людзей у гэты спіс відавочныя:
- Не паводле музычных якасцяў вызначалі, не паводле саміх тэкстаў. Туды трапілі тыя людзі, тыя творчыя асобы, якія досыць актыўна выказаліся на конт сітуацыі ў Беларусі. Пасля 19 снежня на старонках нашага інтэрнэт-парталу "Тузін гітоў" выказаліся некаторыя музыкі, у тым ліку лідар гутра "Ляпіс Трубецкі" Міхалок і іншыя. Як раз па таму спісу.
Як адзначае Сяргей Будкін, людзі, якія складалі «чорны спіс», відавочна, адсочвалі любы ўдзел музыкаў у грамадска-палітычным жыцці.