У Беластоку прэзентавалі кнігу Язэпа Найдзюка

У Беластоку прэзентавалі кнігу Язэпа Найдзюка




Кнігу “Пазнавайма гісторыю беларускага народу” Язэпа Найдзюка прэзентавалі на кафедры беларускай культуры Філалагічнага факультэта Універсітэта ў Беластоку. На адмысловую сустрэчу ў рамках Беларускіх чацвяргоў прыйшлі сваякі аўтара, а таксама гісторыкі, выкладчыкі і студэнты.

З прывітальным словам выступіла і дачка Язэпа Найдзюка – Люцына.

- Добра, што яго імя згадваецца, што праца яго жыцця ацэнена, што ўсё гэта патрэбна. Чалавекам ён быў незвыкла прыязным, сардэчным, паважаным. Усе яго любілі і шанавалі. Гэта, так бы мовіць, прыватны бок яго жыцця. Пра яго заслугі для культуры і гісторыі Беларусі - то тут кніжкі гавораць самі за сябе.

Доктар Алена Глагоўская на сустрэчы раіла прачытаць кнігу ўсім, хто цікавіцца сапраўднай гісторыяй беларускага народа.

- Думаю, што павінен яе прачытаць кожны малады чалавек. Яна напісана як падручнік для беларускай моладзі. Яна пісалася з прызначэннем для беларускай моладзі на Беласточчыне ў пачатку 80-х гадоў, якая ўжо не заўсёды ведала беларускую мову, таму яна напісана на лацінцы. Я раю яе як падручнік кожнаму маладому чалавеку, які цікавіцца гісторыяй Беларусі, бо яна напісана вельмі зразумелай, вельмі даступнай мовай і чытаецца яна вельмі лёгка.

На сустрэчы таксама былі прадэманстраваныя архіўныя здымкі беларускага гісторыка, даследчыка і друкара Язэпа Найдзюка, дакументы, а таксама фота з 2004 года, калі ў Інаўроцлаве да 20-годдзя са смерці выбітнага дзеяча, які шмат гадоў пражыў у гэтым польскі горадзе, ўсталявалі памятную дошку.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя