|
|
У Мінску Алесь Камоцкі прэзентаваў праект «Вяровіца»
На імпрэзе ў музеі імя Янкі Купалы ў Мінску быў прэзентаваны новы сумесны праект беларускіх паэтаў Алеся Камоцкага, Рыгора Барадуліна і амерыканскага фатографа Джона Кунстадтэра.
“Вяровіца Алеся Камоцкага” - пад такой агульнай назваю выйшла кніжка фотапрац, якія адлюстроўваюць беларускія рэлігійныя ды абрадавыя святы, і перавыданне песень на вершы Рыгора Барадуліна з альбому “Псалмы”, які быў выдадзены яшчэ ў 2000-м годзе. Цяпер творы загучалі па-новаму з дапамогай аранжыровак піяніста Аляксандра Віслаўскага, адсутнасць якога на імпрэзе з нагоды прэзентацыі плыты, не перашкодзіла прэзентаваць новы праект мінскай публіцы, кажа Алесь Камоцкі.
- Баяўся, што тэмы непросьценькія і тым больш, што без аранжыровак, без нічога, чыста пад гітару. Не ведаў як гэта зрабіць, каб было цікава, але вельмі было прыемна, што тават тое, што я лічыў такім дрымучым і не надта прахадным, сёння прашло вельмі лёгка і вельмі добра ўсё ўспрымалася. Я ўпэунены, што людзям, якія сёння былі, прыдзецца гэтая пласцінка і яны будуць яе слухаць і вельмі з гэтага цешуся.
Як зазначыў Алесь Камоцкі, дадзеная прэзентацыя праекту, што адбылася ў музейным фармаце, не стане адзінай. Выканаўца мае спадзяванні прэзентаваць песні з “Вяровіцы…” у тым аранжыраваным выглядзе, у якім яны гучаць на плыце, на вялікім канцэрце разам з гуртом музыкаў. Алесь Камоцкі таксама дадаў, што праца ў дадзеным накірунку гэтым выданнем не спыніцца. Ужо зараз музыка працуе над ідэяй пераўвасаблення некаторых агульнавядомых беларускіх духоўных песень і спадзяецца ў будычыні прадставіць сваім слухачам яшчэ адну прагараму блізкую па тэматыцы да пэзентаванай “Вяровіцы Алеся Камоцкага”.