У Брэсце з’явіўся музей габрэяў

У Брэсце з’явіўся музей габрэяў


Музей брэсцкіх габрэяў урачыста адкрыты ў горадзе над Бугам. Удзел у мерапрыемстве узялі прадстаўнікі дыпламатычных місій Польшчы, Расіі і Украіны, а таксама супрацоўнікі Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэту  і тыя, хто дапамагаў стварэнню экспазіцыі.

Перад адкрыццём сябры Брэсцкага габрэйскага таварыства "Брыск" паказалі невялічкі канцэрт пад час якога узгадвалі часы перамогі і смуты.

Старшыня таварыства Барыс Брук адзначыў, што музей будзе захоўваць і адлюстроўваць жыццё габрэяў Брэста:

- Распавядае аб жыцці і трагедыі, аб далейшым жыцці габрэйскага насельніцтва нашага горада, якое калісьці складала большасць насельніцтва Брэста. Музей распавядае аб тых, хто жыў, хто загінуў, хто пасля "падымаў" габрэйскую абшчыну нашага гораду з тых руінаў, у якіх ляжаў горад і таго, што засталося ад габрэйскай абшчыны.

Сябра "Брыска" Анатоль кажа, што ніхто ніколі не павінен забываць аб трагедыі Халакосту:

- Ніхто ніколі не павінен забываць аб жахах Халакосту. У Еўропе загінула больш за 6 мільёнаў габрэяў, у іх ліку і мае родныя.

Музей брэсцкіх габрэяў запрашае ўсіх берасцейцаў і гасцей гораду, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю наведаць экспазіцыю ў любы дзень па буднях.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя