Аляксею Пяткевічу неўзабавае споўніцца 80

Аляксею Пяткевічу неўзабавае споўніцца 80


30 сакавіка спаўняецца 80 год Аляксею Пяткевічу – беларускаму літаратуразнаўцу, прафесару Купалаўскага універсітэта, старшыні мясцовага ТБМ.

Аляксей Пяткевіч, як і калісьці Васіль Быкаў, глядзіць на перспектывы развіцця беларускасці ў Беларусі песімістычна:

– Я думаю, што меў рацыю Быкаў, які выказваўся наконт перспектыў адназначана адмоўна – перспектыў і беларускай мовы, і беларускасці, і проста беларускага адраджэння. Беларуская літаратура робіць тую справу, якую яна павінна рабіць – яна развіваецца, нягледзячы на цяжкія абставіны. Цяжкасць у тым, што ў нас стварыліся два недарэчныя саюзы, не заўсёды атрымліваецца магчымасць друкавацца, сустракацца, абмяркоўваць тое, што напісана і надрукавана.

У цэлым аднак літаратура жыве, і, як лічыць Алесь Пяткевіч, тыя працэсы, якія адбываюцца на агульнаеўрапейскім узроўні, характэрныя і для Беларусі. Развіццё мадэрнісцкіх плыняў знаходзіць сваё яркае пацвярджэнне ў творах Алеся Разанава, Андрэя Хадановіча.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя